Quantcast
Channel: Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Browsing all 263 articles
Browse latest View live

Несаюзная валюта. Пра слова „талер“. АЎДЫЁ - студзень 26, 2019

Чаму ў беларускім фальклёры пра талер толькі добрыя словы (адрозна ад рубля)? Беларусь – рамантычная краіна талераў. Дарэчы, акурат талер быў першай агульнаэўрапейскай валютай. А як ён зьвязаны з далярам?

View Article


Чаму Тарашкевіч пісаў „пляны“ і „лёзунгі“? Пра важную рысу клясычнага...

Акуляры ж пад лямпай! — пачуўся лямант з-пад вэлюма. Беларусы бралі словы наўпрост з эўрапейскіх моваў — і таму яны зь мяккім гукам „ЛЬ“.

View Article


Расейская, маскоўская, руская? Як называць мову ўсходніх суседзяў - люты 05,...

Як нам называць мову ўсходніх суседзяў, каб адрозьніваць яе ад «рускай»мовы Скарыны і Статутаў? Так, як называлі нашыя продкі. Тлумачу таксама, чаму «расЕйская»празь «Е».

View Article

Што рабіць 14 лютага — любіць, кахаць, заляцацца? - люты 14, 2019

У менчукоў на вуліцы спыталі пра галоўныя ў Дзень закаханых словы. Што такое мілавацца і ці можна кахаць дранікі?

View Article

Міжнародны дзень роднай мовы — у памяць бэнгальскіх студэнтаў. А чыя мова ў...

21 лютага — Міжнародны дзень матчынай мовы ў памяць бэнгальскіх студэнтаў, якія за сваю родную мову загінулі, але іхная ідэя перамагла. Цяпер там вучацца па-бэнгальску. А на чыю мову працуе сыстэма...

View Article


Ці разумеюць беларусы па-ўкраінску? Вулічнае апытаньне - люты 28, 2019

Мы прасілі патлумачыць звычайныя ўкраінскія словы ды выразы — і якія супадаюць зь беларускімі, і зусім адрозныя. Вынікі трохі нечаканыя...

View Article

Па-беларуску не «дырэктар падпісала загад», а дырэктарка! Нармальнае...

Беларускія жаночыя назвы прафэсіяў ды пасадаў былі заўсёды: акторка і арандарка, пекарка і паэтка. У расейскай ня так. Таму беларускія фэмінітывы выціскаў савецкі канцылярыт. Але цяпер словы вяртаюцца.

View Article

Што значаць па-літоўску «юшка», «слоікас»і «кветка» - сакавік 13, 2019

Як размаўляць з касіркамі „Акропаліса“? Літоўска-беларуская трасянка ў Вільні.

View Article


Чаму дзяржаўным гімнам БНР стаў ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»? -...

Бо ў ім усе дзеясловы незалежнага стану, першай асобы і валявога актыўнага дзеяньня. Беларусы нікога ня ўпрошваюць і ня плачуць. Мы выйдзем шчыльнымі радамі — і мы дамо адпор!

View Article


Гродна, Гародня ці Горадня. Як правільна? - сакавік 27, 2019

Традыцыйная спрэчка: як называць старое места над Нёманам? Горадня, сугучна з горадам, ці Гародня, сугучна з гародам?

View Article

Моўныя маніпуляцыі ў школьным падручніку гісторыі - красавік 05, 2019

Моўныя штампы для прамываньня мазгоў у падручніку гісторыі для Х клясаў: айцы БНР там „буржуазныя” дзеячы, рэпрэсіі — абгрунтаваныя, наш народ — савецкі, а беларускую мову ў адным пакеце з гітлерызмам...

View Article

Лацінка — наша пісьмо. Як і кірыліца - красавік 13, 2019

Чатыры стагодзьдзі беларусы прыстасоўвалі рымскія літары да сваіх гукаў. Ciapier łacinka — takoje samaje biełaruskaje piśmo, jak i kirylica. Чаму ж беларуская трансьлітарацыя назваў станцыяў мэтро...

View Article

Паска і Вялікдзень: што пірог, а што сьвята - красавік 19, 2019

У беларускай мове няма „кулича“. А як назваць велікодны пірог і яйкі? Як віншаваць зь Вялікаднем? Бонус — Вячорка сьпявае валачобную песьню.

View Article


Моўныя парады на Вялікдзень. Уваскрасеньне ці ўваскрашэньне Хрыста - красавік...

На Велікодныя сьвяты — пра важнае для хрысьціянаў слова. Яно таго ж кораня, што і крэсіва выкрасаць агонь. Але як па-беларуску найлепш — Хрыстова ўваскрасеньне, уваскрэсеньне, ускрасеньне ці...

View Article

Май ці травень - травень 02, 2019

Адкуль у беларускай мове дзьве назвы пятага месяца? Чаму жаніцца ў маі непажадана, а ў траўні — колькі хочаце?

View Article


«Георгиевская ленточка»: Адкуль, каму, за што? - травень 07, 2019

Юры — беларуская нацыянальная форма грэцкага імя Георгі. «Георгіеўская стужка»ня мае дачыненьня да сьвятога Георгія. А ці ёсьць і як выглядае Юраўская стужка? Адказ нечаканы. Па-беларуску зь Вінцуком...

View Article

Двумоўным мусіць быць чыноўнік. А грамадзянін — ня мусіць - траўня 15, 2019

Чыноўнік вам кажа: «У нас двуязычие»? Вельмі добра, няхай пераходзіць на беларускую. У нашай мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай, але нават цяперашні закон патрабуе ад чыноўнікаў валодаць беларускаю...

View Article


Нéма крычаць — гэта як? Адказваюць менчукі - травень 24, 2019

Выраз вобразны, але падманлівы. Бо слова «нéма» мае два процілеглыя значэньні: «маўкліва» — і зусім наадварот!

View Article

Як перакласьці слова Twitter - травень 30, 2019

Ці змагацца з навалай англіцызмаў у мове — кастамайзінг (гэта не для касьцей мазь!), сторытэлінг ды воркшоп? Як вымаўляць па-беларуску назвы сацыяльных сетак? Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.

View Article

Урач ці лекар? Пра беларускія назвы прафэсіяў і заняткаў - чэрвень 10, 2019

Большасьць словаў на -цель і -шчык — русізмы. «Правіцель», «вадзіцель», «балельшчык» — ім ёсьць лепшыя беларускія адпаведнікі.

View Article
Browsing all 263 articles
Browse latest View live