Quantcast
Channel: Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам - Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа
Browsing all 263 articles
Browse latest View live

Хапун, шуняўкі, сьцяна Мясьніковіча. Моўная іронія эпохі - чэрвень 12, 2019

Ператрус ці вобыск? Ці міраструменіць сьцяна Мясьніковічам? Адкуль слова шуняўка? (Харошае беларускае прозьвішча Шуневіч ні пры чым!) Моўныя наватворы пра дзейнасьць «праваахоўнікаў».

View Article


«Пусьці павалюся» — не прыём барацьбы. Пра каго ці пра што так кажуць -...

Палова спытаных Зьмітром Бартосікам, у тым ліку былы тэлевізійны начальнік Генадзь Давыдзька, ня ведалі адказу (а мо не хацелі казаць?). А выраз характэрна беларускі, і ён ня з мовы грузчыкаў ці...

View Article


Як па-беларуску «пир во время чумы»? - ліпень 02, 2019

У Менску чарадой ідуць дарагія шоў і парады. Як назваць марнатраўнае баляваньне падчас нягоды? Ці ёсьць у беларускай мове слова «пір», што такое Бальтазараў банкет і адкуль вобраз вясельля на пажарышчы?

View Article

Вучымся мовы ў Купалы: мус — «необходимость», ваб — «привлекательность»,...

Скептыкі кажуць, нібыта ў беларускай мове мала словаў высокага стылю. Але ім адказаў Янка Купала. Ягоныя словы — цямрыца і няслава, вечнабыт і беларушчына... Недарэчнасьць: у афіцыйным слоўніку іх няма.

View Article

Ці правільна зваць Беларусь «эр-бэ» - ліпень 17, 2019

Ці варта называць беларускую дзяржаву скаротам «эр-бэ»? Мо гэта Башкартастан? Думкі менчукоў падзяліліся. А закон і знаўцы мовы супраць такога скароту.

View Article


Як па-беларуску завецца самы галоўны грыб? - ліпень 30, 2019

Назвы грыбоў засвойваюць ня ў школе, не з расейскіх сэрыялаў, а ад дзядоў-бабуляў. Яны жыцьцёва важныя: дапамагаюць не атруціцца. На якой мове называюць грыбы нашыя людзі? Вулічнае апытаньне.

View Article

Як правільна: «у Беларусі» ці «на Беларусі»? - жнівень 06, 2019

Украінцы патрабуюць не казаць «на Ўкраіне», бо прыназоўнік «на» пасуе назвам несамастойных рэгіёнаў. У нашых старых клясыкаў знойдзем абедзьве формы. А як правільна?

View Article

У школе ёсьць прадмет «беларуская мова», але ці вучаць там гаварыць...

Фармальна ўсіх школьнікаў 11 гадоў вучаць беларускай мове — напрыклад, маляваць схемы складаназалежных сказаў. У выніку былы шкаляр ня ўмее па-беларуску нават падзякаваць, пагатоў шкарпэткі ў краме...

View Article


Тату, лезе чорт у хату! Пра засакрэчаны беларускі сёмы склон - верасень 05, 2019

Спадару Яне, хлопча, сынку, голубе мой — якая гэта форма назоўніка? Вось жа ў некага больш газу, а ў нас больш граматычных склонаў. Пра сёмы склон беларускага назоўніка, які рэпрэсавалі-рэпрэсавалі і...

View Article


1000-годзьдзе Брэста ці Берасьця? - верасень 15, 2019

На жаль, шанец вярнуць гораду імя на 1000-гадовы юбілей змарнаваны. Адкуль у нас брэтонскі Брэст? Як правільна — Берасьце ці Бярэсьце? Як называць яго жыхароў — „брашчане“ ці берасьцейцы? Разьбіраемся.

View Article

Вільня, Саколка, Вяліж. Беражэм беларускія назвы і па-за межамі - верасень...

Для сяго-таго Вільня з Коласавай паэмы «Новая зямля» і Вільнюс, куды езьдзяць у краму, — розныя гарады. Варта ведаць старыя беларускія назвы навакольных местаў: Трокі і Меднікі, Гайнаўка і Гарадок (дзе...

View Article

Як прасіць пардону па-беларуску? Вулічнае апытаньне - верасень 26, 2019

Менчукі на вуліцы ўспамінаюць толькі адно беларускае слова — «прабачце». А мы ж маем цэлую іх палітру, на кожную сытуацыю свой выраз... Разьбіраемся, як і калі па-беларуску правільна павініцца.

View Article

«Матчына мова» — як беларусы разумеюць гэты выраз? Вулічнае апытаньне -...

Актуальна ў сувязі зь перапісам насельніцтва. Што значыць для беларуса выраз „матчына мова“? Ці гэта сынонім „роднай мовы“? А як яго перакласьці на расейскую? Адказваюць менчукі

View Article


Моўныя парады на Вялікдзень. Уваскрасеньне ці ўваскрашэньне Хрыста - красавік...

На Велікодныя сьвяты — пра важнае для хрысьціянаў слова. Яно таго ж кораня, што і крэсіва выкрасаць агонь. Але як па-беларуску найлепш — Хрыстова ўваскрасеньне, уваскрэсеньне, ускрасеньне ці...

View Article

Май ці травень - травень 02, 2019

Адкуль у беларускай мове дзьве назвы пятага месяца? Чаму жаніцца ў маі непажадана, а ў траўні — колькі хочаце?

View Article


«Георгиевская ленточка»: Адкуль, каму, за што? - травень 07, 2019

Юры — беларуская нацыянальная форма грэцкага імя Георгі. «Георгіеўская стужка» ня мае дачыненьня да сьвятога Георгія. А ці ёсьць і як выглядае Юраўская стужка? Адказ нечаканы. Па-беларуску зь Вінцуком...

View Article

Двумоўным мусіць быць чыноўнік. А грамадзянін — ня мусіць - травень 15, 2019

Чыноўнік вам кажа: «У нас двуязычие»? Вельмі добра, няхай пераходзіць на беларускую. У нашай мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай, але нават цяперашні закон патрабуе ад чыноўнікаў валодаць беларускаю...

View Article


Нéма крычаць — гэта як? Адказваюць менчукі - травень 24, 2019

Выраз вобразны, але падманлівы. Бо слова «нéма» мае два процілеглыя значэньні: «маўкліва» — і зусім наадварот!

View Article

Як перакласьці слова Twitter - травень 30, 2019

Ці змагацца з навалай англіцызмаў у мове — кастамайзінг (гэта не для касьцей мазь!), сторытэлінг ды воркшоп? Як вымаўляць па-беларуску назвы сацыяльных сетак? Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.

View Article

Урач ці лекар? Пра беларускія назвы прафэсіяў і заняткаў - чэрвень 10, 2019

Большасьць словаў на -цель і -шчык — русізмы. «Правіцель», «вадзіцель», «балельшчык» — ім ёсьць лепшыя беларускія адпаведнікі.

View Article
Browsing all 263 articles
Browse latest View live