Антон Луцкевіч не дарабіў «луцкевіцу», але затое стварыў БНР - сакавік 22, 2018
Прэм’ер-міністар БНР, хоць ня мовазнаўца, напісаў беларускую граматыку лацінкаю раней за Тарашкевіча. Рабіў, што было патрэбна. У нашым рэгіёне сьвету дзяржава немагчымая бяз нацыі, а нацыя — бяз мовы
View ArticleВялікдзень — сьвята, а паска — пірог - сакавік 30, 2018
Вялікдзень па-беларуску: пірог — паска і бабка. Яйкі — крашанкі й маляванкі. Ускрос (уваскрос), а не ўваскрэс. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
View Article3 красавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускае мовы - красавік 03, 2018
Сёлета нямала 100-гадовых юбілеяў. Адным зь першых рашэньняў Ураду БНР стала пастанова пра дзяржаўнасьць беларускае мовы. А хваля стварэньня беларускіх школаў засьведчыла: вяртаньня роднае мовы хацелі...
View ArticleЦі ведаюць менчукі, які цяпер месяц? - красавік 11, 2018
Якая сёньня дата? Адкуль паходзіць назва „красавік“? Нечаканыя і часам сьмешныя думкі мінакоў пра беларускія назвы месяцаў. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
View ArticleЧым розьніцца савецкі суботнік ад беларускай талакі? - красавік 21, 2018
У слоўніку Насовіча (1870 г.) суботнік — гэта вялікае пакараньне. Але ці лічаць яго пакараньнем сучасныя менчукі? А ці яны ведаюць пра беларускую традыцыю талакі?
View ArticleЦі не зашмат расейскай мовы ў школах Беларусі? - красавік 27, 2018
Усіх школьнікаў вучаць беларускай мове як прадмету. Напрыклад, разьбіраць сказы. У выніку былы шкаляр ня ўмее па-беларуску нават падзякаваць. Ня тыя праграмы ці бракуе гадзінаў?
View ArticleЯкая назва лепшая — май ці травень? - травень 04, 2018
Ці ведаюць сустрэтыя на вуліцы менчукі абедзьве назвы пятага месяца году? Тлумачым, адкуль яны ў беларускай мове, а таксама чаму жаніцца ў маі непажадана, а ў траўні — колькі заўгодна. Па-беларуску зь...
View Article«Георгиевская ленточка»: Адкуль, каму, за што? - травень 07, 2018
Юры — беларуская нацыянальная форма грэцкага імя Георгі. «Георгіеўская стужка»ня мае дачыненьня да сьвятога Георгія. А ці ёсьць і як выглядае Юраўская стужка? Адказ нечаканы. Па-беларуску зь Вінцуком...
View ArticleЦі #жэстачайшэ — беларускі нацыянальны мэм - травень 14, 2018
Ці чулі нашыя вулічныя суразмоўцы слова «жэстачайшэ»? Рэакцыя на бяскрыўднае пытаньне чамусьці вельмі эмацыйная. І ўсе кажуць, што такога слова не ўжываюць. Цікава таксама, як перакладаюць яго на...
View ArticleЦягнік — гэта ня поезд. Чыгуначныя словы па-беларуску - травень 22, 2018
На чыгунцы беларуская мова жыве, але яна можа быць больш беларуская. Чым замяніць «пуць»і «электрычку»?
View ArticleЯк 20 гадоў таму тарашкевіца перамагла дзяржаву ў судзе - травень 29, 2018
Беларускі правапіс служыў інструмэнтам палітычных рэпрэсіяў у 30-я гады. Той досьвед творча разьвілі новыя ўлады. Але ў 1998 годзе „Наша ніва” адсудзіла права на тарашкевіцу. Успамінае Вінцук Вячорка
View ArticleА каб цябе цяміла! Беларускія зычэньні перад экзамэнам - чэрвень 06, 2018
Польскія студэнты кажуць „зламі нагу“, расейскія -- „ни пуха ни пера“, а чаго зычыць беларускім студэнтам?
View ArticleАдкуль тапонімы Курапаты і Хайсы. І як называць месцы пахаваньняў ахвяраў...
Якое паходжаньне назвы Курапаты? Чаму паваенныя дзеці называлі тую горку „Карпаты“? Называйма іншыя нэкропалі адпаведна народным тапанімічным традыцыям.
View ArticleТрусы ў засьценках: беларуская загадка для расейскага госьця - чэрвень 22, 2018
Пра нашыя словы зь нечаканым для ўсходняга турыста значэньнем. У краме „Шпалеры“ не стаіць шыхт салдатаў. А беларускі засьценак — для талковых і заможных. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
View Article«За мяккім знакам выступае знак фашысцкі!» - чэрвень 28, 2018
У тарашкевіцы больш мяккіх знакаў, чым у савецкім правапісе: сьвет, цьвік, дзьверы. Бо так вымаўляецца. Але бальшавіцкая рэформа 1933 году банальна наблізіла беларускую мову да расейскай. Камісары...
View ArticleСавецкі варыянт беларускае мовы — што гэта? Тлумачыць Станіслаў Станкевіч -...
Савецкая рэформа беларускага правапісу 1933 г. прывяла да русыфікацыі і граматыкі, і слоўніку, і будовы сказаў. Ня „зьвергнуць“, а зрынуць, не „каварны“, а падступны.
View ArticleШто значыць па-беларуску „мне блага“? Вулічнае апытаньне - ліпень 11, 2018
Бывае, падобныя словы ў іншай мове маюць процілеглае значэньне, як „блага“ і „благо“. А ці натуральнае для беларускай мове слова „благаславіць“? Адказваюць менчукі (спойлер: часам правільна).
View ArticleМянчук ці мінчанін? Пра назвы жыхароў гарадоў - ліпень 22, 2018
А жыхарка сталіцы — няўжо «мянчучка»? Ці мілагучна казаць «віцябляне»? Хто жыве ў Гомлі? Найменш апісаная і найбольш беларуская лексычная група — катайконімы (назвы жыхароў паселішчаў).
View ArticleТак вымаўляць зручней: Нясьвіскі палац! - ліпень 25, 2018
Беларускае вымауленьне ня любіць нязручных зьбегаў. Кажам „Нясьвіскі палац“, „рыскі бальзам“, „чаго ты сьмяесься“. А як правільна казаць — „нарэшце“ або „нарэсьце“? Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
View ArticleЯк назваць аднаразовы плястыкавы посуд піць ваду - жнівень 03, 2018
Толькі ня шклянкаю — яна шкляная. Кубкі, кварты, конаўкі, куфлі, а таксама чаркі й кілішкі — з чаго, што і колькі п’юць беларусы.
View Article